Smarahd: Wet Hop Pils

German-Style Magnum & Tettnanger Wet Hop Pilsner

Мы марылі аб гэтым вельмі доўга. У самым пачатку незвычайна цёплага верасня каманда бровара «Маланка» адправілася ў незабыўную вандроўку на самы поўдзень Беларусі, у адзіную ў краіне хмелегадоўчую гаспадарку. Залітыя сонцам прасторы паўднёвых палей, бясконцыя смарагдавыя плантацыі хмелю, крыштальна чыстая і мяккая вада мясцовых вадаёмаў — усё гэта наштурхнула нас на думку аб тым, якім павінен быць новы гатунак з ужываннем гэтага самага, свежага, некранутага прамысловымі печамі ці лядоўнямі, хмелю. «Смарагд» — пілснер у нямецкім стылі, колеру саламянага шкла, выразна горкі і бясконца духмяны, напоўнены водарам кветкавых лугоў і сакавітых шышак броварскіх смарагдаў, збалансаваны, але не банальны, вытанчаны, але свойскі і такі блізкі. Мы вытрымалі наш пілс пры нізкіх тэмпературах акурат столькі, колькі трэба, каб не згубіць каштоўны смак найсвяжэйшых гатункаў Magnum і Tettnanger, уласна сабраных супрацоўнікамі гаспадаркі з нашай невялічкай дапамогай і адпраўленых як мага хутчэй на бровар. І, безумоўна, вельмі спадзяёмся, што вам спадабаецца бавіць час са сцюдзёным келіхам гэтага ўнікальнага для беларускага піваварства гатунку.

Характарыстыкі піва

СтыльPilsner
Серыя Smarahd
Дата выпуска 16.10.2024
ABV 5,6%
OG14°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, асвяжальны, кветкавы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,23
Колькасць чэкінаў229
Апошні чэкін 10.11.2024
Дата абнаўлення: 24.11.2024

Нядаўнія гатункі