Saĺsa: Harissa

Smoked Tomato Gose With Peppers And Spices

Пасля доўгага перапынку да нас вяртаецца Сальса! Гэтым разам мы адпраўляемся ў падарожжа па Паўночнай Афрыцы, вялікаму культурнаму рэгіёну Магрыб. А, калі быць дакладным, то у нашай новай ітэрацыі Сальсы мыскарысталі вялікую колькасць соўса Харыса, які з’яўляёцца папулярнай стравай у Тунісе, Алжыры, Марока і іншых краінах рэгіёна. Да шчыльнай, трохі вэнджанай таматнай базы мы дадалі вялікую колькасць гэтага самага соўса харыса з перацёртых смажаных перцаў чылі, часныку, кмену і каляндры. Гэтая вандроўка будзе цікавай і смачнай!

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Saĺsa
Дата выпуска 22.10.2025
ABV 4,0%
OG12°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Мутнае, Абмежаваная партыя, Смузі
Фасоўка Разліўное
Смак агароднінны, востры, вэнджаны, кіслы, салёны, салодкі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі тамат, перац, соль, каляндра

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі