Slodyč

Imperial Pastry Stout

Мы распачынаем новую лінейку, у якой не будзем шкадаваць градусу і саладосці. Серыя Slodyč прысвечана кандытарскім імперскім стаўтам — моцным, шчыльным і цягучым. Каб зразумець агульны сэнс такога піва, першы гатунак мы робім базавым — без дадаткаў у выглядзе ягадаў, садавіны ці кандытарскіх вырабаў, але з вялікай дозай лактозы. Гэта піва мае непраглядна-чорны колер, невысокую карычневую пену, складаны пах з адценнямі кавы, шакаладу і смажанага ячменю, а таксама салодкі смак, у якім раскрываюцца шакаладныя, ванільныя і арэхавыя ноты.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Slodyč
Дата выпуска 30.03.2020
ABV 6,8%
OG31°
Горыч25 IBU
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак шакаладны, салодкі, кававы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Biscuit, Chocolate, Abbey, Aroma, Special B, Roasted Barley
Іншыя дадаткі лактоза

Падача

Тэмпература падачы 14-16°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,40
Колькасць чэкінаў280
Апошні чэкін 16.12.2023
Дата абнаўлення: 19.08.2024

Нядаўнія гатункі