Bahna
Smoked Imperial Stout × Калабарацыя з Jungle Brewery
Мы даўно абмяркоўвалі ідэю сумеснага піва з нашымі сябрамі з Jungle Brewery — і нарэшце яе рэалізавалі! Для калабарацыі быў абраны імперскі стаўт, але ў не самай распаўсюджанай варыяцыі. Беларусь, вялікая частка якой пакрытая балотамі, багатая на торф. Па яго здабычы наша краіна займае адно з першых месцаў у Еўропе. Торф актыўна выкарыстоўваецца ў нас як паліва і ўгнаенне, а, напрыклад, у Шатландыі на ім, апроч усяго, сушаць солад, з якога потым робяць знакаміты віскі, чый пах і смак не паблытаеш ні з якім іншым. Мы вырашылі выкарыстаць такі солад у якасці базы нашага стаўта. Ён насыціў піва яскравымі дымнымі нотамі і характэрным фенольным профілем з адценнямі крэазоту. Разам са шчыльным і моцным целам гэта стварае запамінальны напой, які спадабаецца аматарам чыгуначных вандровак і доўгіх вечароў на прыродзе з келіхам смачнага і складанага піва.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Bahna |
Дата выпуска | 30.06.2020 |
ABV | 6,8% |
OG | 24.5° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | вэнджаны, смажаны |
Інгрэдыенты
Солад | Whisky, Cafe, Chocolate, Crystal, Special B, Roasted Barley |
---|