У лютым 2021 года з’явіўся Malanka Taproom — фірмовы бар з нашым півам. Вы можаце паспрабаваць на 12 кранах усе нашыя навінкі і топчыкі, а таксама крутыя гатункі ад іншых бровараў. Апроча таго, мы нальём вам піва з сабой у бляшанку — так яшчэ ніхто не рабіў у Беларусі! У лядоўні заўсёды прадстаўлены шырокі асартымент імпартнага крафта, у тым ліку ўнікальныя гатункі для беларускага рынка. Калі вы згаладаліся, вы зможаце набыць гарачыя паніні, розныя заедкі і снэкі.
Тапрум знаходзіцца ў Мінску па адрасе вул. Ленінградская, 3, у хвіліне хады ад станцыі метро Плошча Леніна (Незалежнасці). Актуальны асартымент бара заўсёды даступны на Your.Beer і ў Untappd. Даведкі: +375 29 163-23-54.