Poklič
Belarusian Saison
Гісторыя гэтага піва пачалася некалькі гадоў таму, калі, яшчэ займаючыся хатнім броварствам, мы сталі эксперыментаваць з пякарнымі дрожджамі. Апынулася, што пры пэўных умовах, яны могуць даваць піву вельмі цікавы смак, падобны да таго, што робяць бельгійскія штамы. Праз некаторы час мы вырашылі зварыць піва выключна з беларускіх інгрэдыентаў, а ягоная прэм’ера прыйшлася на святочныя сакавіцкія дні 2018 году.
Ідэя і вынік нам вельмі спадабаліся, таму мы ўключылі гэта піва, захаваўшы нават першапачатковую назву, у спіс гатункаў бровару Malanka. Яно мае чысты профіль з выразным пахам і смакам беларускага хмелю — з адценнямі кветак і зёлкаў.
Характарыстыкі піва
Стыль | Saison |
---|---|
Серыя | Poklič |
Дата першага выпуска | 17.05.2019 |
ABV | 5,7% |
OG | 13.3° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Перыядычны |
Асаблівасці | dryhop |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, бельгійскі |
Інгрэдыенты
Хмель | Perle, Clone 18 |
---|---|
Солад | Vienna, Flaked Wheat, Flaked Rye |
Падача
Тэмпература падачы | 8-12° |
---|---|
Тып куфлю | Цюльпан |
Спалучэнне з ежай | дзічына, морапрадукты, мягкі сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
Рэйтынг | 3,88 |
---|---|
Колькасць чэкінаў | 202 |
Апошні чэкін | 21.05.2022 |
Дата абнаўлення: 13.03.2024 |