Zolak: Galaxy & Enigma
Australian Grisette
Грызет — спецыфічны і пакуль не вельмі распаўсюджаны стыль піва, а яго гісторыя і тэхніка вырабніцтва ахутаны легендамі. Лічыцца, што грызет пілі бельгійскія шахцёры. Гэты стыль вельмі блізкі да сэзону, але значна лягчэйшы — не мацней за 4% алкаголю. Звычайна ён робіцца з дадаткам пшаніцы, але на гэты раз мы зварылі грызет з аўсом. Каб яшчэ больш разнастаіць смак піва, мы выкарысталі аўстралійскія гатункі хмелю Galaxy і Enigma, а таксама іншы акіянічны хмель — Pacific Gem з Новай Зеландыі. Яны зрабілі профіль такого простага піва больш цікавым і складаным: у смаку і паху з’явіліся трапічныя адценні гуавы, ананаса і іншай садавіны. Паслясмак выразна хмелевы з прыемнай гарчынкай.
Характарыстыкі піва
Стыль | Grisette |
---|---|
Серыя | Zolak |
Дата выпуска | 12.06.2021 |
ABV | 3,8% |
OG | 9° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | бельгійскі, хмелевы |
Інгрэдыенты
Хмель | Galaxy, Enigma, Pacific Gem |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |