Askieza: Laŭr
Belgian Tripel
Ёсць стылі, якія патрабуюць вельмі класічнага падыходу. Яны вельмі аскетычныя, стрыманыя ў сваім выкананні, але ж, менавіта дзякуючы гэтым якасцям, дагэтуль даволі паспяхова існуюць. Адным з такіх стыляў, безумоўна, з’яўляецца бельгійскі трыпель. І, як мы добра ведаем, лепшыя трыпелі ўжо даўным даўно звараныя. Але Маланка не была б Маланкай ,калі б не прыўнесла свой стыль у нерухомы трыпель. Таму разам з класічным соладавым засыпам з ячменю, аўса і пшаніцы, абацкім штамам бельгійскіх дрожджаў мы скарысталі даволі нетыповыя спецыі, і вельмі ашчадна дадалі кардамон, гваздзікі і духмяны перац (гэта, дарэчы, робяць і асноўныя “класічныя” прадстаўнікі). Але ж кароль гэтага гатунку – араматнае лісце лаўру, наш улюбёны дадатак. Аскеза – гэта той самы крок трошкі ўбок ад вядомых сцежкаў, але ж зусім недалёка, каб не згубіць свой шлях.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Tripel |
|---|---|
| Серыя | Askieza |
| Дата выпуска | 17.02.2026 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, алкагольны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Oat, Wheat |
|---|