Dryhva: Calvados BA
CALVADOS BARREL AGED SMOKED IMPERIAL BALTIC PORTER
Разам з сябрамі з бровара Plague Brew мы выпускаем нешта незвычайнае. Новая лінейка Dryhva – гэта нашае бачанне балтыйскага портару з краіны балот, самых патаемных куткоў Палесся. Выдатныя цёмныя гатункі соладу ствараюць шчыльную базу колеру моцнай кавы, сушаны на торфе солад дадае лёгкі пах туманаў над тарфянікамі, а вэнджаны на бярозе солад прыўносіць у арамат прыемныя адценні восеньскіх сельскіх печак і кастроў. Каб збалансаваць усё гэтае хараство, пасля павольнага і доўгага браджэння мы адправілі Дрыгву адпачываць у свежую дубовую бонду з-пад кальвадосу, у якой яна добра падсохла і напоўнілася такімі прыемнымі пахамі кастрычнікавага ўраджаю ў яблыневых садах. Прайшла зіма, вясна і лета, надышла восень, а з ёю і момант, калі наш портар дасягнуў свайго найлепшага стану. І менавіта зараз мы жадаем падзяліцца з вамі гэтым маленькім скарбам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Porter |
|---|---|
| Серыя | Dryhva |
| Дата выпуска | 12.10.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 27° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бондавы, вэнджаны, смажаны, соладавы, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад | Munich, Whisky, Smoked, Cara Clair, Cara Ruby |
|---|