Напярэдадні апошняга MCBF да нас у госці завіталі сябры з Масквы, цесна звязаныя з Мінскам, — півавары Bottle Share. Сустрэча была запланаваная не толькі для дэгустацыі рознага піва, але і, вядома ж, для стварэння сумеснага гатунку. Вынікам калабарацыі стала нешта незвычайнае — саўэр-эль з карэльскім і якуцкім ягелем. Гэты лішайнік — дэлікатэс не толькі для паўночных аленяў, але і для людзей: яго нярэдка выкарыстоўваюць у кулінарыі ў розных краінах. Ён валодае ягадна-грыбным умамі-смакам, мае высокую пажыўную каштоўнасць і бактэрыцыднае дзеянне. Яго здабыў мадэратар Untappd, арганізатар апантаных шляпінгаў ў бары Share House і гарачы збіральнік моху Павел Логвінаў. Каб зусім звесці вас з розуму, мы збрадзілі піва хлебапякарнымі дражджамі і закіслілі ёгуртам. Палову піва мы адправілі ў бонду з-пад рыёхі да наступнага года, а базавую версію прэзентуем у сямі кропках ў Мінску і ў Share House ў Маскве.
Характарыстыкі піва
Стыль | Sour Ale |
Дата выпуска |
22.11.2019 |
Алкаголь | 6,2% |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці |
Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка |
Разліўное |
Смак |
кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад |
Pilsen, Flaked Rye, Caramel |
Іншыя дадаткі |
ягель |
Падача
Тэмпература падачы |
8-12°
|
Тып куфлю |
Сніфтэр
|
Смак