Falvarak: Cognac BA
Cider Aged in Cognac Barrels
Пачалася цёплая, зусім яшчэ летняя восень, і менавіта ў гэты аксамітны сезон мы выпускаем гатунак, які чакаў свайго часу больш за 2 гады. Сідр, гісторыя якогда пачалася восенню 2022, мы зрабілі са свежавыціснутага соку беларускіх садовых яблыкаў і збрадзілі яго сумессю культурных і натуральных дзікіх дрожджаў. Пасля павольнай і працяглай ферментацыі ён адправіўся ў дубовую бонду з-пад французкага каньяку, дзе адпачываў больш за год. Калі наш сідр дасягнуў ідэальнага балансу, напоўніўся смакамі вільготных восеньскіх садоў закінутых фальваркаў і араматамі свежых ранішніх туманаў па-над сцюдзёнымі ручаямі, мы адправілі яго ў кегі і бутэлькі, дзе яшчэ паўгады ён насычаўся іскрыстымі бурбалкамі. І, нарэшце, час яго надышоў. Пачынаем мы з разліўной версіі сідру Falvarak і спадзяемся, што вам ён спадабаецца, бо мы ўпэўненыя – добрыя напоі патрабуюць цярпення і вельмі ня любяць мітусні.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Falvarak |
| Дата выпуска | 12.09.2025 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 10° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Брэтавае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы, сухі |
Інгрэдыенты
| Іншыя дадаткі | apple |
|---|