Kava: Kenya Endebess
Imperial Stout with Kenya Endebess arabica
Мы пачынаем новую серыю — Kava. Як зразумела з назвы, гэта будзе піва з рознымі гатункамі кавы, базай для якога стане імперскі стаўт. Першы гатунак — Kenya Endebess. Гэта кенійская кава з рэгіёну Транс-Нзоя, вырашчаная на ферме Эндэбес на вышыні каля двух тысячаў метраў. Яна адносіцца да мікра-лотаў, г.зн. сабраная з адной дзялянкі зямлі, і прадаецца абмежаваным аб’ёмам. Гэты гатунак адрозніваецца яскравым смакам з ноткамі шакаладу, ягадаў, сухафруктаў і лёгкай вастрынёю. Усе гэтыя адценні кава перадала ў піва. Яны выдатна спалучаюцца з выразнай смажанай асновай, мяккім сагравальным целам і лёгкай гарчынкай у паслясмаку.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Kava |
Дата выпуска | 25.10.2019 |
ABV | 6,8% |
OG | 24° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | кававы, смажаны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Light Chocolate, Chocolate, Crystal, Roasted Barley, Dark Crystal, Melanoidin |
---|---|
Іншыя дадаткі | кава |
Падача
Тэмпература падачы | 14-16° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |
Спалучэнне з ежай | гародніна на грылі, смажанае мяса, марозіва |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
Рэйтынг | 4,42 |
---|---|
Колькасць чэкінаў | 281 |
Апошні чэкін | 11.01.2022 |
Дата абнаўлення: 21.06.2024 |