Lichamanka: Simcoe
Single Hop Double IPA
У піве, у якім увага акцэнтаваная на хмель, мы стараемся выкарыстоўваць найсвяжэйшыя гатункі ад самага вядомага і якаснага трэйдэра — Yakima Chief. Новую «Ліхаманку» мы зрабілі з хмелем Simcoe апошняга ўраджаю. Гэта добра вядомы аматарам піва гатунак: ужо ня першае дзесяцігоддзе півавары ва ўсім свеце выкарыстоўваюць Simcoe у сваіх IPA, каб зрабіць смак піва горкім і насычаным. Але нават такія стылі, як Double IPA, мы ікмнемся зрабіць сакавітымі, з выразным смакам і без зубадрабільнай горычы. Нам атрымалася выцягнуць з Simcoe найлепшыя ягоныя рысы: адценні грэйпфрута, абрыкоса, дыні, а таксама лёгкія хвойныя і зямлістыя тоны. Вынікам стаў яскравы падвойны IPA — моцны і духмяны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата першага выпуска | 13.03.2020 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 90 IBU |
| Выпуск | Перыядычны |
| Асаблівасці | Монахмелевае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Simcoe |
|---|---|
| Солад | Pilsen |