Pavietra: Hallertau Blanc
Калі б нам раней сказалі, што у нашых мутных IPA мы будзем ужываць нямецкія гатункі хмелю, мы б, хутчэй за ўсё, усміхнуліся. Але ўжо другі год мы выкарыстоўваем цікавы сучасны нямецкі хмель Hallertau Blanc і атрымліваем сапраўдную асалоду ад таго, як па-іншаму ён раскрываецца ў сакавітых амерыканскіх элях. Скурка белага вінаграда, меліса і чабор, лісце чорных смуродзінаў ствараюць незвычайны букет араматаў у нашым легкім і мутным веснавым New England Pale Ale, а невысокі градус алкаголю робіць яго выдатным спадарожнікам даўгімі веснавымі вечарамі.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Pavietra |
| Дата першага выпуска | 05.04.2023 |
| ABV | 5,3% |
| OG | 13.8° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, фруктовы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat |
|---|