Piarevaracień: Smurodziny
Double Oatmeal Stout With Blackcurrants and Sweetgrass
Надышоў час для нашага таямнічага, падступнага і міфічнага «Пярэваратня». Гэта рэдкі гатунак, які з’яўляецца ў нашай лінейцы падчас даволі змрочных восеньскіх святаў — старога кельтскага Самайна і больш блізкіх да нас Дзядоў, калі мяжа звыклага і тагасветнага ўжо не такая відавочная. У падвойны чорны эліксір, салодкі і мяккі, мы дадалі сок чорных смуродзін, каб падкрэсліць цікавую супярэчліваць нашага «Пярэваратня», і ўзмацнілі ўсе гэтыя пачуцці настоем зуброўкі (алкагольнага напою) на сапраўднай зуброўцы (траве). Асцярожна, з дапамогай гэтага напою можна пераўтварыцца ў зусім іншую істоту!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Piarevaracień |
| Дата выпуска | 08.11.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 23° |
| Горыч | 33 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, салодкі, смажаны, соладавы, шакаладны, ягадны |
Інгрэдыенты
| Солад | Black, Chocolate, Special B, Flaked Oats, Biscuit, Pale |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | смуродзіна, зуброўка |