Pramień: Batch #02
Barrel Aged Brett Saison Dry-Hopped with Sabro
У межах серыі «Прамень» мы выпускаем гатункі піва ў стылі сэзон, зброджаныя не толькі звыклым для стылю штамамі. У працэсе ферментацыі таксама прымаюць удзел брэтанаміцэты. Яны дадаюць фанкавыя адценні, якія добра спалучаюцца з таніннымі ноткамі піва, вытрыманага ў дубовых бондах з-пад чырвонага віна. Апроч гэтага, у новым гатунку вялікую ролю адыграў і хмель. Мы зрабілі сухое ахмяленне нашым улюбёным гатункам Sabro, які мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. Дзякуючы гэтаму ў піве з’явіліся адценні какоса, кедра, мяты і зялёнай гарбаты, што зрабіла пах і смак яшчэ больш насычаным і складаным.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы