Saĺsa: Chili & Scorpion Peach
Smoked Tomato Gose × Калабарацыя з 42peppers
Мы ўжо рабілі таматнае піва з перцам Chocolate Habanero, і былі вельмі задаволеныя вынікам. Таму мы зноў звярнуліся да каралевы вострых перцаў 42peppers, каб здабыць гэты гатунак для нашага піва. Ён паходзіць з карыбскіх выспаў Трынідад і Табаго і джаліць, як скарпіён (больш за мільён адзінак па шкале Сковіла — адзін з найбольш вострых перцаў у свеце!), ад чаго і мае такую назву. На гэты раз да яго ў пару мы выбралі класічны чылі, які мае як выразны востры смак, так і прыемны пах з шырокай палітрай адценняў. Як заўсёды, базай да пякучых дадаткаў стала шчыльнае таматнае цела з дымам, чорным перцам і часныком, што агулам стварае шматгранны і цікавы напой.
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 12.10.2021 |
ABV | 5,0% |
OG | 14° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | востры, вэнджаны, агароднінны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|---|
Іншыя дадаткі | тамат, соль, перац, часнык |