Suchaviej: Mosaic
Double Brut Sour IPA
Пасля доўгага адпачынку да нас вяртаецца Сухавей! Звычайна мы ахмялялі наш моцны Brut Sour IPA “віннымі” гатункамі хмелю Nelson Sauvin ці Hallertau Blanc, але гэтым разам вырашылі адысці ад знаёмых сцежак і скарысталі на варку і сухое ахмяленне выключна легендарны хмель Mosaic. Ён прыўнёс у наш “ігрысты” IPA араматы свойскіх садовых ягадаў, вясновых палявых кветак і леманграсу, якія яму вельмі пасуюць. Экстра сухі, моцны і неверагодна іскрысты Сухавей – гэта дакладна той IPA, які элегантна аб’ядноўвае смакі піва, белага віна і асвяжальных брютаў.