Strava: Hrybny sup
Mushroom Soup-style Ale
Найбольш незвычайную нашу лінейку, прысвечаную стравам з розных краінаў свету, мы працягваем беларускім грыбным супам. Адно тое, што ў Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх груп грыбоў, сведчыць аб тым, што яны з’яўляюцца неад’емнай часткай побыту. Шмат для каго паходы ў лес у грыбы становяцца найбольш чаканай прыкметай лета і восені, а ролю грыбоў у нашай кухні нават цяжка ацаніць.
Базай для новай «Стравы» стала насычанае соладавае цела, у якім галоўную ролю грае карамельны солад. Дзякуючы яму піва атрымала бронзава-мігдалёвы колер і салодка-соладавы смак. Праз яго выразна прабіваецца грыбны пах з адценнямі лесу, імху і зямлі. Мы не забылі пасаліць наш суп, таму ў смаку далучаецца лёгкая саленаватасць і даўкасць. Паслясмак у піве чысты, соладава-грыбны, адначасова крыху салодкі і салёны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Strava |
| Дата выпуска | 25.08.2020 |
| ABV | 6,0% |
| OG | 14° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | соладавы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Crystal, Special B |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | грыбы, соль |